РАДЗІВІЛ Канстанцін [5.4.1793 - 6.4.1869], адзін з першых бел. фалькларыстаў, мецэнат, паліт. дзеяч. Разбудаваў спадчынны маёнтак Паланэчка ў Навагрудскім пав., ператварыўшы яго ў адзін з культурных цэнтраў Беларусі. Сабраў вялікую бібліятэку, архіў, калекцыю твораў мастацтва. Меў званне камергера імператарскага двара. У 1820 уступіў у тайнае таварыства 'Нацыянальнае масонства', у 1821 увайшоў у склад 'Патрыятычнага таварыства'. Арыштаваны ў канцы 1825 па справе дзекабрыстаў. Збіраў на Навагрудчыне фальклорныя, этнаграфічныя і лінгвістычныя матэрыялы, склаў мясцовы слоўнічак, апісаў адзенне, абрады на Дзяды, куццю, Купалле, вяселле, запісаў прыказкі і абрадавыя песні. У 1850-х г. даслаў у Рускае геаграфічнае таварыства свае працы - 'Статыстычны нарыс Навагрудскага павета' і 'Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета' (зберагаюцца ў архіве таварыства). У снеж. 1863 заступніцтва Р. перад генералам Мураўёвым дазволіла замяніць смяротны прысуд аднаму з лідэраў паўстання З.Чаховічу на ссылку ў Сібір.[1]
Литература
Править
- Зеленин Д.К. Описание рукописей ученого архива императорского Русского географического общества. Пг., 1915. Вып. 2;
- Воронков И.А. Польские тайные общества в Литве и Белоруссии в конце XVIII и первом тридцатилетии XIX в. // Исторические записки. 1957. Т. 60;
- Цішчанка І.К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50-60-я гады ХІХ ст. Мн., 1986; ЭГБ, т. 6-1.
== Примечания ==